Лукашэнка анансаваў стварэнне беларускага мабільніка

Беларускі прэзідэнт лічыць, што раз на шэрагу прадпрыемстваў абноўлена матэрыяльная база і ўжо сабраны айчынны ноўтбук, то можна пайсці далей.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў пачатак выпуску айчыннага мабільнага тэлефона, паведамляе Тelegram-канал "Пул Першага".
"Вы бачыце, гаджэты ператварыліся ў баявую зброю. Так што гэта пытанне нацыянальнай бяспекі!" - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама нагадаў, што раней у краіне абнавілі матбазу на шэрагу прадпрыемстваў і выпусцілі свой ноўтбук.
Першы айчынны для масавага сегмента ноўтбук – H-book (вытворца – "Гарызонт") – быў прэзентаваны самім Лукашэнкам 1 верасня 2022 года падчас адкрытага ўрока. Тады, паводле яго слоў, у камп’ютары было каля 12% беларускіх камплектуючых. Стаяла задача давесці долю да 30% да канца 2022 года.
У наступным годзе гендырэктар "Гарызонта" паведаміў, што беларускія ноўтбукі пастаўляюцца ў 18 краін, у тым ліку ў Казахстан, Расію і Арменію. Ён запэўніваў, што ў гэтых ноўтбуках выкарыстоўваецца айчыннае праграмнае забеспячэнне.
У планах холдынгу "Гарызонт" тады было пачаць выпуск манаблокаў і міні-камп’ютараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі ноўтбук пад брэндам Horizont паступіў у продаж