Лукашэнка: у школьнікаў павінны быць роўныя ўмовы для паступлення ў ВНУ

Прэзідэнт расказаў, што адсочвае, як у краіне праходзяць уступныя экзамены і размеркаванне выпускнікоў.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Выпускнікі школ павінны мець роўныя ўмовы для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ беларускай сталіцы.
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што ён дастаткова інфармаваны аб многіх працэсах у грамадстве і знаёмы з вучэбнымі праграмамі. Таксама прэзідэнт расказаў, што адсочвае, як праходзяць уступныя экзамены і размеркаванне.
"Пра што вы пішыце, кажаце, спрачаецеся, у агульных рысах мне таксама вядома", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да студэнтаў, яго словы прыводзіць прэс-служба.
Ён таксама адзначыў, што перш за ўсё яго хвалюе пытанне даступнасці ў краіне вышэйшай адукацыі, каб кожны выпускнік школы меў магчымасць на роўных паступіць у ВНУ.
Паводле слоў Лукашэнкі, у яго час паступіць у ВНУ было вельмі складана: конкурсы былі вельмі высокія, свой адбітак накладвала і карумпіраванасць сістэмы адукацыі.
"Цяпер ёсць іншая праблема – недабор на пэўныя спецыяльнасці. З гэтым пытаннем яшчэ трэба разабрацца", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мінадукацыі вызначыла тэрміны правядзення выпускных экзаменаў у школьнікаў