Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Перавалка грузаў з Беларусі праз парты РФ вырасла на 22,5%

Беларускія ўлады заявілі аб важнасці развіцця новых лагістычных шляхоў у супрацоўніцтве з расійскім бокам.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Вываз беларускіх экспартных грузаў праз парты РФ у першым паўгоддзі склаў 7,3 млн тон, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на пасяджэнні групы высокага ўзроўню ў Мінску пры Саўміне Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
"…Плюс 22,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Вядома, у большай ступені задзейнічаны парты паўночнага захаду Расіі. Але ёсць вельмі добры прыклад пастаўкі нашых грузаў па Усходнім палігоне (чыгункам Забайкалля і Далёкага Усходу - Sputnik), па Паўночным марскім шляху і па калідоры Поўнач-Поўдзень", - адзначыў Крутой.
Ён звярнуў увагу і на тое, што ў Іране нядаўна здадзена ў эксплуатацыю чыгунка Рэшт – Астара. Гэта азначае, на яго думку, што перспектывы калідора Поўнач-Поўдзень праз некалькі гадоў вырастуць яшчэ больш.
"Таму мы ўдзячны расійскаму боку, які аказвае ўсялякую падтрымку нам у гэтым пытанні", - падкрэсліў Крутой.
Раней міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч паведамляў, што для перавалкі беларускіх грузаў выкарыстоўваюцца 14 партоў у Расіі. У тым ліку гэта тэрмінал паблізу ад Санкт-Пецярбурга.
Адзін з асноўных партоў, праз які працуе Беларусь, гэта Бронка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў пашыраць там інфраструктуру, якую выкарыстоўвае беларускі бок.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Авярчук: турызм уносіць вялікі ўклад у эканоміку Беларусі і Расіі