Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Трэба дамаўляцца: Лукашэнка аб канфлікце ва Украіне

Паводле слоў прэзідэнта, беларускі бок "па пэўных каналах" падтрымлівае кантакты з Украінай.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Трэба спыняць канфлікт ва Украіне і дамаўляцца аб міры, такой думкай падзяліўся кіраўнік беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР.
"Ёсць пэўныя межы, рамкі. Нам трэба дамовіцца з украінцамі, трэба спыніць гэтую вайну", - заявіў прэзідэнт, яго словы прывяла БелТА.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны Беларусь увогуле знішчылі, але "памяць чалавечая зарубцоўвае гэтыя раны".
"Гэтак жа і з украінцамі. Толькі далей не трэба заходзіць тут. І так ужо навярнулі вышэй за дах. Трэба дамаўляцца. Гэта мая цвёрдая пазіцыя", - сказаў Лукашэнка.
Ён расказаў, што беларускі бок "па пэўных каналах" падтрымлівае кантакты з Украінай.
"З расіянамі вы бачыце нашы адносіны. І мы стараемся на гэтых кантактах (з Украінай - Sputnik), каб нармальна было. Зяленскі пакуль што гэтага не чуе і слухаць не хоча. Чаму? Таму што амерыканцы іх штурхаюць да гэтай вайны", - мяркуе прэзідэнт.

Выкарыстанне ядзернай зброі

Разам з тым, Лукашэнка падкрэсліў, што ў выпадку нападзення на Беларусь пачнецца трэцяя сусветная вайна.
Пры гэтым ён падзякаваў расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну за папраўкі ў ядзерную дактрыну, згодна з якімі пры нападзенні на Расію і Беларусь будзе выкарыстоўвацца ядзерная зброя.
"Як толькі яны нападаюць на нас (НАТА ёсць НАТА. Амерыканцы і палякі – яны ўжо сталі ўздоўж мяжы, асабліва польскай. Ведаем, што кіраўніцтва Польшчы ўжо рукі пацірае), мы выкарыстаем ядзерную зброю. І Расія за нас уцягваецца", - заявіў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што на ўдар ядзернай зброяй могуць адказаць, у тым ліку і па Расіі.
"Таму Расія ўвесь арсенал прыменіць. А гэта ўжо сусветная вайна. Гэтага не хоча і Захад. Яны да гэтага не гатовы", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама падкрэсліў, што "чырвонай лініяй" у гэтым пытанні з’яўляецца дзяржмяжа.
"Наступілі на яе – адказ будзе імгненным. Мы да гэтага рыхтуемся. Я сумленна і шчыра пра гэта кажу", - дадаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сусветная вайна магчымая: Еўрасавет заклікаў рэфарміраваць Савет бяспекі ААН