БелАЭС

Грасі: МАГАТЭ гатова працягваць дыялог з Беларуссю па многіх пытаннях

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі робіць свой першы візіт на БелАЭС, дзе ён азнаёміцца з работай усяго комплексу станцыі.
Sputnik
АСТРАВЕЦ, 1 кас – Sputnik. МАГАТЭ гатова працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх пытаннях, заявіў гендырэктар агенцтва Рафаэль Грасі, наведваючы ў аўторак пляцоўку Беларускай атамнай станцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Для мяне вялікі гонар і радасць нарэшце пабываць тут сёння пасля столькіх гадоў сумеснай работы над гэтым праектам", - сказаў ён у ходзе пратакольнай сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Беларусі Віктарам Каранкевічам.
Ён нагадаў, што сёння днём сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і абмеркаваў, наколькі АЭС мае важнае значэнне для эканомікі рэспублікі, тэхнічнага развіцця і насельніцтва.
"І, вядома ж, нароўні з вамі ён таксама запэўніў мяне ў зацікаўленасці і намерах прадоўжыць супрацоўніцтва з МАГАТЭ, каб дасягнуць яшчэ большых вынікаў у будучым", - канстатаваў Грасі.
Кіраўнік агенцтва адзначыў, што МАГАТЭ было ўпершыню ўцягнута ў праект Беларускай атамнай электрастанцыі некалькі гадоў таму, калі адбыўся першы візіт тэхнічных спецыялістаў з Вены.
"Нашы адносіны пачаліся з пытанняў аб выбары лакацыі для будаўніцтва атамнай станцыі, з наступнымі візітамі тэхнічных спецыялістаў. Цяпер мы маем магчымасць гаварыць аб аперацыйным суправаджэнні станцыі. Вядома, нам трэба глядзець у будучыню, і мы адзначаем нашу гатоўнасць прадоўжыць камунікацыю ў рамках узаемадзеяння па пытаннях перапрацоўкі (радыяцыйных - Sputnik) адходаў", - дадаў дыпламат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка станоўча ацаніў працу МАГАТЭ па Запарожскай і Курскай АЭС