БелАЭС

Грасі: МАГАТЭ ніколі не было ў баку ад украінскага канфлікту

Міжнароднае агенцтва ядзернай бяспекі ажыццяўляе маніторынг працы дзеючых атамных электрастанцый у зоне ўкраінскага канфлікту.
Sputnik
МІНСК, 1 кас – Sputnik. МАГАТЭ ніколі не знаходзілася ў баку ад украінскага канфлікту, заявіў гендырэктар агенцтва Рафаэль Грасі падчас наведвання Беларускай атамнай станцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, з самага пачатку ўкраінскага канфлікту МАГАТЭ было ўцягнута ў сітуацыю. Цяпер спецыялісты агенцтва знаходзяцца на Запарожскай АЭС, а таксама на тэрыторыі Украіны непадалёк ад Чарнобыльскай АЭС.
"Мы падтрымліваем пастаянную камунікацыю з абодвума бакамі. Гэта вельмі важна, паколькі мы гаворым аб вайне", - асабліва адзначыў гендырэктар агенцтва МАГАТЭ.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што агенцтва на пастаяннай аснове інфармуе міжнародную супольнасць аб бягучай сітуацыі ў сферы бяспекі.
Рафаэль Грасі нагадаў, што наведваў Украіну больш за дзесяць разоў з пачатку ваенных дзеянняў. Прычым асабіста прысутнічаў на перадавой больш за пяць разоў.
"Я браў удзел у пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, на якім мы вызначылі шэраг базавых прынцыпаў, якія павінны быць няўхільна выкананы ўсімі ўдзельнікамі", - сказаў ён.
Пасля чаго дадаў, што ці будзе гэтага дастаткова, каб вырашыць гэты канфлікт на сённяшні момант, невядома. Пра гэта стане вядома пазней.
"МАГАТЭ ніколі не знаходзілася ў баку і пастаянна актыўна ўдзельнічала ў працэсе, каб вырашыць сітуацыю мірным шляхам", - запэўніў гендырэктар агенцтва МАГАТЭ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БелАЭС
Грасі: МАГАТЭ гатова працягваць дыялог з Беларуссю па многіх пытаннях