МІНСК, 2 кас – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адкрыты для дыялогу з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Раней нямецкія сродкі масавай інфармацыі пісалі аб тым, што кіраўнік нямецкага ўрада хоча паразмаўляць па тэлефоне з расійскім прэзідэнтам перад самітам Вялікай дваццаткі ў Бразіліі, які запланаваны на лістапад бягучага года.
"Агульных тэм на паверхні няма, нашы адносіны зведзены фактычна да нулявога стану і не па нашай ініцыятыве", - сказаў Дзмітрый Пяскоў у адказ на пытанне ці пагодзіцца прэзідэнт РФ размаўляць з канцлерам ФРГ.
Паводле слоў прэс-сакратара, адносіны зведзены на нішто па ініцыятыве нямецкага боку, як і ў выпадку з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі.
"Але прэзідэнт (Расіі Уладзімір Пуцін) неаднаразова казаў, што ён адкрыты для дыялогу", - нагадаў Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля звярнуў увагу, што Пуцін не кантактаваў з Шольцам пасля 2022 года. Апошняя тэлефоная размова адбылася ў снежні 2022 года.
Раней кіраўнік нямецкага ўрада ў пачатку верасня бягучага года расказаў, што, на яго думку, зараз зручны час для таго, каб дыскуціраваць на тэму завяршэння ўкраінскага канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"