МІНСК, 4 кас – Sputnik. Цяпер тры кааперацыйныя праекты могуць атрымаць падтрымку пры дапамозе спецыяльнага механізма ЕЭК, сказала міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян, у ходзе відэамоста ў МПЦ Sputnik Беларусь.
Паводле яе слоў, да ЕЭК паступіла тры заяўкі на ўдзел у механізме падтрымкі праектаў прамысловай кааперацыі ў рамках пяцёркі краін. Яны яшчэ знаходзяцца ў стадыі разгляду.
Прапануюцца да рэалізацыі два праекты на тэрыторыі Расіі з удзелам Беларусі, а таксама яшчэ адна заяўка з Казахстана.
"Мы толькі пачынаем па гэтых напрамках работу. Першы праект па забеспячэнні абсталявання, у тым ліку, дапаможнымі сістэмамі, комплексамі, сеткамі і камплектуючымі завода па вытворчасці тытан-палімера. Другі па арганізацыі вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Трэці па стварэнні вытворчых магутнасцей", - расказала Барсегян.
Гэта першапачатковыя заяўкі, і зараз яны праходзяць экспертную дапрацоўку і чакаюць прыняцця рашэння з боку кіраўніцтва саюза.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"