Увага да расійскага лідара часцей прыкавана падчас афіцыйных мерапрыемстваў, аднак зірнуць на прэзідэнта ў нефармальнай абстаноўцы не менш цікава: ён любіць актыўны адпачынак і цікава бавіць вольны час.
Акрамя таго, што Пуцін – майстар спорту па дзюдо і самба, ён катаецца на горных лыжах, упэўнена сядзіць у сядле, гуляе ў хакей, нярэдка выязджае на рыбалку або падводнае паляванне і часта бывае на прыродзе.
З гісторыі прэзідэнцтва
31 снежня 1999 года Уладзімір Пуцін быў прызначаны в.а. прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Афіцыйна ўступіў на пасаду 21 год таму, 7 мая 2000 года – датэрміновыя выбары прайшлі 26 сакавіка, ён атрымаў перамогу ўжо ў першым туры, набраўшы 52,94% галасоў выбаршчыкаў. Перавыбіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2004, 2012 і 2018 гадах. Перад выбарамі 2012 года тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў павялічаны з 4 да 6 гадоў.
Пасля ўступлення ў сілу паправак да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі атрымаў права ўдзельнічаць у новых прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2024 года, у якіх атрымаў перамогу, набраўшы рэкордную для расійскіх прэзідэнцкіх выбараў абсалютную і адносную колькасць галасоў (больш за 76 млн галасоў і 87,28% пры рэкорднай яўцы 77,49%). Інаўгурацыя адбылася 7 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"