Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лаўроў: аднаўленне міру не ўваходзіць у планы Украіны

Кіеўскі рэжым працягвае атрымліваць ваенную і фінансавую дапамогу ад Вашынгтона і яго НАТАўскіх саюзнікаў – пры тым, што расійскі бок неаднаразова заяўляў аб гатоўнасці да мірных перагавораў.
Sputnik
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Украіна не плануе аднаўленне міру на дадзены момант, а Уладзімір Зяленскі не адмяніў свой указ, які забараняе весці перагаворы з Масквой, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
"На дадзены момант, як мы разумеем, аднаўленне міру ў планы парціўніка не ўваходзіць. Уладзімір Зяленскі не адмяніў свой указ, які забараняе перагаворы з Масквой", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю амерыканскаму часопісу Newsweek.
Кіраўнік расійскага МЗС таксама звярнуў увагу, што ЗША і саюзнікі краіны па НАТА забяспечваюць Кіеў фінансамі, аказваюць ваенную дапамогу і палітычную падтрымку, каб вайна працягвалася.
Таксама ён адзначыў, што да гэтага часу разглядаецца пытанне аб дазволе ўкраінскім вайскоўцам выкарыстоўваць заходнія дальнабойныя ракеты для нанясення ўдараў углыб Расіі.
Дыпламат падкрэсліў, што расійскі бок неаднаразова заяўляў аб гатоўнасці весці мірныя перагаворы па вырашэнні крызісу ва Украіне. І гэтая пазіцыя застаецца нязменнай.
"Расія адкрыта да палітыка-дыпламатычнага рашэння. Яно павінна ліквідаваць першапрычыны крызісу. Пры гэтым размова павінна ісці аб завяршэнні канфлікту, а не аб спыненні агню", - сказаў міністр замежных спраў.
Для гэтага неабходна выканаць некалькі ўмоў: Захад павінен спыніць пастаўкі ўзбраенняў, а Кіеў – баявыя дзеянні.

"Украіна павінна вярнуцца да нейтральнага, пазаблокавага і бяз’ядзернага статусу, абараняць рускую мову, захоўваць правы і свабоды ўсіх сваіх грамадзян", - дадаў Лаўроў.

Паводле яго слоў, асновай для вырашэння канфлікту могуць стаць Стамбульскія пагадненні, падпісаныя дэлегацыямі Расіі і Украіны 29 сакавіка 2022 года. Гэтыя пагадненні мяркуюць, што Кіеў адмаўляецца ад уступлення ў НАТА і ўключае гарантыі бяспекі для Украіны з улікам існуючых на той момант "рэалій".
"Ясна, што з таго часу за два з лішнім гады гэтыя рэаліі істотна змяніліся, у тым ліку ў прававым плане", - падкрэсліў Лаўроў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лукашэнка заклікае завяршыць канфлікт ва Украіне за сталом перагавораў