Менш за месяц застаецца да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, дзе сур’ёзна счапіліся дзве палітычныя лініі глыбіннай дзяржавы, якія выказваюць традыцыйныя канкурэнты – амерыканскія рэспубліканцы і дэмакраты. Апошнім так і не ўдалося ўпекчы ў турму кандыдата ад рэспубліканцаў, экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, і зараз палітычныя апаненты ўзяліся за фізічны стан кандыдата, наракаючы на яго аналізы. За разгарам кампаніі ўважліва сочыць вядомы эксперт-амерыканіст Павел Патапейка.
"Інфармацыю аб дрэнным стане здароўя Дональда Трампа прапануюць тыя СМІ, якія працуюць на дэмакратаў, напрыклад, асноўная інфармацыя ідзе з NYT, якая вельмі шчыльна працуе на Камалу Харыс. Якія пытанні прад’яўляюць да здароўя Трампа? У яго павышаны халестэрын, быццам бы вага крыху не дацягвае да таго, каб быць вельмі вялікай. Увогуле, нейкія такія глупствы. Для чалавека 78 гадоў у Трампа цудоўнае здароўе, і нават дзіўна казаць пра тое, што гэта нейкія перашкоды", - разважае Патапейка.
Хутчэй, узнікае пытанне, якое ўзнімаў сам Дональд Трамп – пра псіхічнае здароўе Камалы Харыс, якая ўвесь час рагоча, адзначае субяседнік Sputnik. Пытанне аб стане Харыс на самай справе ўзнікае ў шматлікіх псіхолагаў, і ў сетцы рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы аб тым, што падобная рэакцыя на любую сітуацыю гаворыць аб дастаткова сур’ёзных праблемах з псіхікай, кажа Патапейка.
"Літаральна нядаўна я паглядзеў рэйтынгі кандыдатаў у прэзідэнты па штатах. Калі тыдні тры таму спрэчных штатаў было 4, то зараз усяго 2. Пенсільванія схілілася да рэспубліканцаў, а гэта 19 выбаршчыкаў, гэта вельмі сур’ёзны рэсурс. Мічыган усё яшчэ вагаецца, гэта 50 на 50. Вісконсін схіляецца да дэмакратаў, гэта значыць да Камалы Харыс. А Невада ўсё яшчэ 50 на 50. Зыходзячы з гэтага на сёння ў Дональда Трампа амаль патрэбная колькасць галасоў, яму не хапае літаральна нейкага аднаго з гэтых спрэчных штатаў”, - кажа Патапейка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"