МІНСК, 8 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце лідараў краін СНД у расійскай сталіцы падтрымаў ідэю вяртання ў "сям’ю" Садружнасці ўсіх яго ўдзельнікаў.
"Было б вельмі добра, калі б у нашу сям’ю вярнулася Грузія, аднавіла свой паўнафарматны ўдзел Малдова, адумаліся ўлады Украіны, у аднаўленні нармальнага жыцця якой нам давядзецца ўдзельнічаць", - цытуе яго словы БелТА.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што абсалютна ўпэўнен у такім варыянце развіцця падзей – гэта пакуль што застаецца толькі пытаннем часу.
На думку беларускага лідара, трэба на дзяржаўным узроўні шанаваць тое, што ёсць у Садружнасці. Краіны, якія не адарваліся ад СНД, зараз дэманструюць добрыя вынікі.
"Не страцілі кіравання сваёй краінай, застаюцца паўнацэннымі суб’ектамі міжнародных адносін", - растлумачыў Лукашэнка.
Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што мэта развіцця СНД у тым, каб пабудаваць саюз моцных, эканамічна самадастатковых суверэнных дзяржаў.
Беларускі лідар канстатаваў, што міжнародныя адносіны знаходзяцца ў глыбокім крызісе, таму важна разам выказвацца супраць аднабаковых санкцый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"