Які сёння дзень: 10 кастрычніка 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 82 дні.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 10 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 кастрычніка

У 1702 годзе аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны, скончылася капітуляцыяй гараджан.
У 1939 годзе Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.

Хто нарадзіўся 10 кастрычніка

1796 год: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф.
1957 год: Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Антуан Вато, італьянскі кампазітар Джузэпэ Вердзі і брытанскі драматург Гаральд Пінтэр.

10 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Савація Салавецкага. У народзе яго празвалі Савацеем Бортнікам ці Пчаляром.
У гэты дзень падыходзіць да свайго завяршэння перыяд, у які рыхтавалі пчол да зімы. Вуллі прыбіралі ў імшанік і маліліся святому Савацію.
У вёсках кажуць: "З мёдам і долата праглынеш". Сапраўды, дзе яшчэ знойдзеш такі салодкі і карысны пачастунак, які добра захоўваецца і дадае асаблівы смак любой страве – хоць гарбаце, хоць блінам, хоць мясу? Пчаляроў вельмі шанавалі, бо меркавалі, што працаваць з пчоламі можа толькі праведны чалавек.
На Савація лічылася, што калі пчолы шчыльней ляток заляпляюць – гэта на халодную зіму, а калі ляток застаецца адкрытым – зіма будзе цёплая.