МІНСК, 10 кас – Sputnik. Па выніках 2024 года аб’ёмы экспарту прадуктаў харчавання наблізяцца да дзевяці млрд долараў, заявіў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод.
Паводле яго слоў, беларускую аграрную прадукцыю ведаюць больш як у 100 краінах свету. Пры гэтым яна канкурэнтная на сусветным рынку і адрозніваецца высокай якасцю.
"Аб’ёмы экспарту прадуктаў харчавання па выніках 2024 года наблізяцца да 9 мільярдаў долараў", - асабліва адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
Галоўчанка пры гэтым запэўніў, што сельскагаспадарчая вытворчасць была, ёсць і будзе адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.
"Па выніках бягучага сезона будзе атрымана каля 10 мільёнаў тон збожжавых і зернебабовых культур, уключаючы кукурузу на зерне і алейнае семя крыжакветных культур", - расказаў ён.
Беларускі прэм’ер таксама нагадаў, што да канца бягучага года плануецца ўвесці 60 сучасных малочнатаварных комплексаў, якія будаваліся з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі, гэта праграма атрымае прадаўжэнне ў наступным годзе.
Раней у красавіку бягучага года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады, прысвечанай развіццю вёскі і аграрнай галіны, паставіў арыенцір па экспарце прадукцыі ў 2024 годзе.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе цэны на прадукты харчавання ва ўсім свеце знізіліся, але айчынныя аграрыі здолелі выручыць на знешніх рынках 7,5 млрд долараў.
"У гэтым годзе мы павінны вырабіць прадукцыі на 6-7% больш і арыентавацца ў экспарце на 9 мільярдаў долараў", - даручыў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"