ГАРАДЗІШЧА, 11 кас – Sputnik. На гарадзішчы на Менцы будзе пабудаваны музей, сказаў прэм’ер Раман Галоўчанка на месцы раскопак летапіснага Менска, перадае карэспандэнт Sputnik.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik, ці будзе на гарадзішчы музей, кіраўнік урада заявіў, што "абсалютна перакананы, што ўбачым. Дзеля гэтага ўсё і распачыналася".
Кіраўнік урада Беларусі Раман Галоўчанка наведвае гарадзішча на Менцы
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яго слоў, раскопкі на помніку гісторыі ідуць актыўна вось ужо два гады і іх плануецца прадоўжыць яшчэ. Яны пацвярджаюць, што гэта ўнікальны археалагічны комплекс для Усходняй Еўропы.
Галоўчанка расказаў, што на гарадзішчы на Менцы знаходзілася гарадское паселішча высокага статусу, якое было паўнацэнным горадам у разуменні той эпохі. Тут прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, дружына, было гандлёвае паселішча.
"Мы гаворым аб тым, што гэта паўнацэнны горад XI стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, які супастаўны з усімі вядомымі буйнымі гарадскімі цэнтрамі таго часу", - падкрэсліў ён.
Ён павінен быць музеефікаваны і стаць адной з тых мясцін, якая прыцягвае турыстычныя патокі, як з беларусаў, так і замежных гасцей.
"Усе даручэнні на гэты конт дадзены. Цяпер трэба завяршыць навуковую частку работ", - растлумачыў прэм’ер.
Кіраўнік урада Беларусі Раман Галоўчанка наведвае гарадзішча на Менцы
© Sputnik / Виктор Толочко
Па словах кіраўніка ўрада, для таго, каб не расцягваць у часе рэалізацыю праекта, спецыялісты ў хуткім часе пачнуць распрацоўку архітэктурнага рашэння.
Галоўчанка лічыць, што музей на Менцы павінен з’явіцца адначасова з рэалізацыяй мегапраекта новага Нацыянальнага гістарычнага музея.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"