Відэа

У рэтра-форме і вярхом: маляўнічы парад міліцыі прайшоў у Гродне – відэа

Убачыць конныя экіпажы міліцыі і міліцэйскую форму, якую насілі 30 гадоў таму, можна было на маштабным парадзе ў Гродне. Як праходзіла шэсце гродзенскіх вартавых парадку – глядзіце відэа Sputnik.
Sputnik
Вялікі парад міліцыі ў Гродне быў прымеркаваны да 80-годдзя з моманту ўтварэння Гродзенскага УУС, які адзначаўся 7 кастрычніка. Шэсце пачалося на плошчы Савецкай, прайшло па плошчы Леніна. У ім удзельнічалі ўсе падраздзяленні гродзенскай міліцыі. Гэта супрацоўнікі ДАІ, патрульнай службы, дэпартамента аховы, АМАП і іншых падраздзяленняў.
У параднай калоне ў прыбраным абмундзіраванні асобнай групай прайшлі і жанчыны, якія служаць у гродзенскай міліцыі. Упрыгожваннем парада сталі вартавыя парадку, якія дэманстравалі рэтра-абмундзіраванне і міліцэйскія машыны ваеннага і пасляваеннага часу.
У шэсці ўдзельнічаў таксама конны патруль, які прыбыў у Гродна з Ліды, дзе базіруецца адзіная ў Гродзенскай вобласці конная міліцыя. Замыкала шэсце калона міліцэйскага транспарту.
Першым прыпынкам парада стала плошча Леніна. Тут прайшоў урачысты мітынг, а таксама адна з самых відовішчных частак мерапрыемства – гістарычная рэканструкцыя пад назвай "Барацьба з бандфарміраваннямі на Гродзеншчыне" і паказальныя выступленні супрацоўнікаў АМАП.
Завяршыўся парад каля будынка Гродзенскага УУС. Тут адбылося адкрыццё адзінага ў Беларусі помніка Дзядзю Сцёпу – міліцыянеру.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"