МІНСК, 14 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з Днём маці, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка лічыць гэтае восеньскае свята самым чуллівым і душэўным.
"Прырода надзяліла далікатныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём матчынага кахання, якое сваёй цеплынёй і шчырасцю сагравае, натхняе і робіць нас мацней на працягу ўсяго жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў беларускага лідара, клапатлівыя матчыны рукі ствараюць дома ўтульнасць, а мудрасць маці засцерагае ад бед і памылак.
"Ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцямі напаўняюць нашы мары і здзяйсненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам", - адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама лічыць, што ў перажываннях за родных і блізкіх утоены ахвярнасць і вялікая духоўная сіла мацярынства. Гэта сіла, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на працягу стагоддзяў выступае крыніцай адзінства і дабрабыту беларусаў.
Лукашэнка пажадаў беларускім жанчынам моцнага здароўя і ззяння вачэй "ад адчування сапраўднага жаночага шчасця".
Дзень маці быў зацверджаны ў Беларусі ў 1996 годзе ўказам прэзідэнта і адзначаецца 14 кастрычніка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"