МІНСК, 17 кас – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка з’яўляюцца капітанамі зборных сваіх краін, яны паказваюць, як павінны паводзіць сябе лідары ў складаных геапалітычных умовах, заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па спорце Алег Матыцын.
Гэтую заяву ён зрабіў на міжнародным форуме "Россия – спортивная держава", які адкрыўся ва Уфе (Башкортастан). Ад Беларусі ў форуме бярэ ўдзел кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.
"Спартсмены Расіі і Беларусі застаюцца вялікай алімпійскай сям'ёй. Першыя словы хачу сказаць пра прэзідэнтаў (Расіі Уладзіміра - Sputnik) Пуціна і (Беларусі Аляксандра - Sputnik) Лукашэнку. Яны паказваюць прыклад, як у складаных геапалітычных умовах паводзяць сябе лідары, урад і нашы народы", - сказаў ён.
Пры гэтым Матыцын адзначыў важнасць супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы спорту.
"Нашы прэзідэнты з’яўляюцца капітанамі нашых зборных. Спадзяюся, супрацоўніцтва з нашымі сябрамі з Беларусі будзе задаваць тон", - адзначыў кіраўнік спартыўнага камітэта Дзярждумы.
Ён таксама падкрэсліў, што спорт – неад’емная частка дзяржаўнай палітыкі.
"Мы працягваем кансалідаваць супольнасць і несці сапраўдныя каштоўнасці спорту. Будзем прытрымлівацца прыкладу нашых прэзідэнтаў", - адзначыў Матыцын.
Кіраўнік камітэта прапанаваў адзначыць у спартыўнай сферы 80-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, што станоўча адаб’ецца на выхаванні моладзі.
Як паведамілі Sputnik у НАК Беларусі, прэзідэнт беларускага камітэта Віктар Лукашэнка 17-19 кастрычніка прымае ўдзел у рабоце XII міжнароднага спартыўнага форуму "Россия – спортивная держава".
Ён таксама прыме ўдзел у пленарных сесіях, круглых сталах, пашыраным і сумесным пасяджэннях камісій спартсменаў Беларусі і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"