Як адзначаў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, саміт можа стаць самым маштабным знешнепалітычным мерапрыемствам у гісторыі РФ. У Казані чакаюць лідараў больш як 20 дзяржаў, ужо прыбылі прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі, прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Расійскі лідар Уладзімір Пуцін таксама ўжо прыбыў у Казань, на першы дзень працы форуму ў яго запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч, увечары адбудзецца нефармальны абед для кіраўнікоў дэлегацый.
Аб’яднанне БРІКС было створана ў 2006 годзе Бразіліяй, Расіяй, Індыяй і Кітаем, у 2011 годзе да яго далучылася ПАР. 1 студзеня 2024 года Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі групы. Саміт у Казані – першы, у якім прымуць удзел і новыя члены аб’яднання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"