МІНСК, 23 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго расійскі калега Уладзімір Пуцін упэўнен ў правільнасці спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Беларускі лідар у інтэрв’ю брытанскаму тэлеканалу BBC паведаміў, што на тэму таго, ці шкадуе Пуцін аб СВА, ён не ведае, бо прэзідэнты не размаўлялі на гэтую тэму.
"У гэтым канфлікце розныя сітуацыі бываюць, хтосьці наступае, хтосьці абараняецца. І адзін, і другі бок нясуць вялікія страты. Шкадуе пра гэта Пуцін ці не? Вядома, шкадуе, ён жа жывы чалавек. Але абсалютна перакананы ў тым, і будзьце ў гэтым упэўнены: Пуцін цвёрда лічыць, што ён мае рацыю, і ён матывуе гэта", - прыводзіць БелТА фрагмент інтэрв’ю.
Лукашэнка заўважыў: Пуцін прапанаваў Захаду дамовіцца, але заходнія палітыкі праігнаравалі гэтую прапанову. Пры гэтым беларускі лідар акцэнтаваў увагу на тым, што калі Захад не задавальняла тое, у якой форме была зроблена прапанова, то яны маглі б адказаць, але выніковае маўчанне сведчыць толькі аб пагардлівым стаўленні да інтарэсаў Расіі.
“І Пуцін часта пра гэта кажа: галоўнае – гэта інтарэсы Расіі і расійскага народа. Ён адданы гэтым інтарэсам, ён абавязаны абараняць інтарэсы расійскага народа, і ён абараняе гэтыя інтарэсы. Ён у гэтым перакананы. Можам яго за гэта асуджаць, але ён так думае", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы задаўся пытаннем: было б лепей для Расіі, калі б Украіна ўступіла ў НАТА.
"Было б лепш для Расіі ці не? Узважваючы ўсё, Пуцін выбраў гэты шлях", - дадаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Пуцін бачыў небяспеку таго антырасійскага напрамку, які выбрала Украіна, і распачаў пэўныя дзеянні.
"Таму ўсялякае магло быць, мы можам толькі гадаць", - сказаў беларускі лідар.
Расія пачала спецыяльную ваенную аперацыю 24 лютага 2022 года. Мэтай яе прэзідэнт Расіі назваў "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму". Пуцін адзначаў, што СВА – вымушаная мера, бо Расіі не пакінулі шансаў паступіць інакш. Расійскі лідар адзначаў, што Масква 30 гадоў спрабавала дамовіцца з НАТА аб прынцыпах бяспекі ў Еўропе, але альянс, нягледзячы на пратэсты РФ, няўхільна пашыраецца і набліжаецца да расійскіх меж.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"