МІНСК, 25 кас – Sputnik. Старшыня ЛДПБ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, што прыняў рашэнне ўдзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах у рэспубліцы.
У сераду, 23 кастрычніка, на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне назначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.
"Партыя ніколі не прапускала ніводнай выбарчай кампаніі з 1994 года. Мы заўсёды працавалі на ўмацаванне канстытуцыйнага ладу краіны (…) Таму я хачу аб’явіць аб сваім удзеле ў выбарах і вылучаюся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў кандыдаты ў прэзідэнты", - заявіў ён у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" ў пятніцу.
Гайдукевіч адзначыў, што яго каманда будзе фарміраваць ініцыятыўную групу і пачне збіраць подпісы для вылучэння.
Прэзідэнцкія выбары
Як паведаміў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты неабходна не пазней за 1 лістапада 2024-га. Паводле яго слоў, каб вылучыць кандыдата ў прэзідэнты, трэба сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў.
З 1 студзеня 2025 года пачнуцца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, гэты працэс будзе праходзіць да 25 студзеня ўключна. З 21 па 25 студзеня адбудзецца датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень выбараў.
У цэлым у праекце рэспубліканскага бюджэту на наступны год у графе "Забеспячэнне правядзення выбараў і рэферэндумаў" значыцца сума каля 54,1 млн рублёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"