МІНСК, 25 кас – Sputnik. Беларусы з’яўляюцца самымі вернымі, адкрытымі і надзейнымі людзьмі ў свеце для расіян, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю "Известиям" на палях саміту БРІКС у Казані.
Ён адзначыў, што Саюзная дзяржава Беларусі і РФ – гэта дом, а яго трэба будаваць з фундаменту, якім з’яўляецца эканоміка. Прэзідэнт назваў і яшчэ адно "жалезнае патрабаванне" – айчына: ад Брэста да Уладзівастока, бо ад гэтага нікуды не падзецца
Лукашэнка падкрэсліў, што абедзве краіны стагоддзямі да гэтага прывыклі.
"Беларусы – гэта самыя верныя і надзейныя, як я сказаў пры ўзнагароджанні, людзі для вас, для расіян. Больш адданых, шчырых і сумленных у свеце больш няма для вас, і не шукайце іх. Я вопытны палітык і я ўжо гэта ведаю дакладна" , - дадаў прэзідэнт.
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі і РФ дастаткова спецыялістаў, каб дзве суверэнныя дзяржавы выбудавалі цесныя адносіны ў Саюзнай дзяржаве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"