Беларусь стала партнёрам у БРІКС, гэта абавязковая прыступка перад уступленнем у гэты клуб, заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскаму выданню "Известия" на палях саміту ў Казані. Паводле слоў беларускага прэзідэнта, яго здзівіла, што аб сваім жаданні ўступіць у БРІКС заявілі 30 краін, а статус партнёра, які Лукашэнка назваў "прылазнікам", атрымалі крыху больш за 10.
"Мяне насцярожвае ў гэтым тое, каб бюракраты, якія робяць і прапануюць кіраўнікам дзяржаў гэтыя дакументы, не "завалакіцілі" ўсё. Каб бюракратычны апарат не знішчыў тыя пытанні, якія сёння стаяць перад дзяржавамі, якія ўваходзяць у склад БРІКС", - выказаў асцярогі кіраўнік дзяржавы.
У інтэрв’ю былі закрануты многія актуальныя тэмы міжнароднага і ўнутрыбеларускага парадку дня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"