МІНСК, 25 кас – Sputnik. Расійскія вайскоўцы вызвалілі за мінулы тыдзень Новасадовае, Зараное, Серабранку і Мікалаеўку ў ДНР, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства.
Удакладняецца, што групоўка войск "Захад" актыўна дзейнічала, у выніку чаго ўдалося вызваліць Новасадовае ў ДНР.
Акрамя таго, наносілася паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ, было адбіта 20 контратак украінскіх баевікоў.
Праціўнік панёс вялікія страты – да 3 180 ваенных, танк, 11 баявых бронемашын, 28 аўто і 30 гармат палявой артылерыі. Удалося знішчыць шэсць станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, а таксама восем палявых складоў з боепрыпасамі.
Байцы "Паўднёвай" групоўкі войск РФ прасунуліся ўглыб абароны УСУ, вызваліўшы Зараное і Серабранку ў ДНР.
Таксама байцы РФ адбілі 11 контратак. У выніку баевікі УСУ страцілі больш за 5 410 вайскоўцаў, танк, сем баявых бронемашын, 45 аўто і 37 гармат палявой артылерыі, пяць станцый РЭБ і 11 палявых складоў боепрыпасаў.
Вызначыліся расійскія падраздзяленні РФ і на іншым напрамку.
"У выніку рашучых дзеянняў падраздзяленняў групоўкі войск "Цэнтр" вызвалены населены пункт Мікалаеўка Данецкай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Паражэнне было нанесена жывой сіле і тэхніцы ўкраінскіх нацыяналістаў. Ваенныя РФ адбілі 72 контратакі праціўніка.
За тыдзень на гэтым напрамку УСУ страцілі да 3 130 ваеннаслужачых, 28 баявых бронемашын, 35 гармат палявой артылерыі і 23 аўто.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"