Якія падзеі адбыліся 27 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 27 кастрычніка
У 1939 годзе Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
У 1989 годзе ў Дзяржынскім раёне на вайсковай базе пад в. Станькава паводле савецка-амерыканскага дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці была знішчана апошняя ракета СС-23.
Хто нарадзіўся 27 кастрычніка
1908 год: Уладзімір Сакалоў, беларускі мастак-графік.
1911 год: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі першаадкрывальнік Джэймс Кук і італьянскі скрыпач-віртуоз Нікола Паганіні.
27 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць Параскевы Сербскай. Гэта святая лічыцца заступніцай жаночай справы, прадзення. На Параскеву-льняніцу пачыналі мяць і церабіць лён. Таму яшчэ адна назва гэтага дня – Параскева-Трапальніца. Прасці забаранялася і ў пятніцу: казалі, што ў таго, хто прадзе ў пятніцу, бацькі на тым свеце будуць сляпыя, таму што ў вочы трапіць кастрыца.
Таксама ў гэты дзень не варта было смяяцца, бо лічылася, што хто на Параскеву многа смяецца, у старасці будзе плакаць. На Параскеву ўдовы і старыя дзевы маліліся, каб Бог паслаў ім суджанага.
У народзе гэты дзень таксама называлі Параскева Гразнуха. "На Гразнуху не бывае суха", - казалі людзі. Такое надвор'е звычайна працягвалася чатыры тыдні – да самай зімы.