Калючая загарода Еўрасаюза

Група збітых мігрантаў выяўлена ля мяжы з Польшчай

Здарэннем, якое адбылося на беларуска-польскай мяжы, заняўся Следчы камітэт – дзеянні польскіх сілавікоў дакументуюцца.
Sputnik
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Беларускія пагранічнікі знайшлі ля мяжы з Польшчай групу збітых польскімі сілавікамі мігрантаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
"Пятнаццаць збітых бежанцаў выяўлены на мяжы з Польшчай – са слядамі ад гумавых куль і ўкусаў сабак", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ДПК, замежнікаў з Сірыі, Самалі і Алжыра знайшлі ў аўторак, 29 кастрычніка, каля брамкі для жывёл у польскай загародзе.
Мігранты пагранічнікам распавялі, што на польскім баку іх не толькі збілі, але і нацкавалі на іх сабак. Гэта пацвярджаецца наяўнасцю на целах і канечнасцях пацярпелых удараў і гематом, у тым ліку слядоў ад гумавых куль.
У Следчым камітэце расказалі, што на месца прыбыла следча-аператыўная група, якая задакументавала злачынныя дзеянні польскіх службовых асоб. Гродзенскім міжрайаддзелам СК камітэта будзе дадзена прававая ацэнка здарэння.

Міграцыйны крызіс

Літва, Латвія і Польшча ў 2021 годзе паведамлялі аб росце колькасці затрыманых на мяжы з Беларуссю нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі і абвінавацілі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. Пры гэтым пагранічнікі гэтых краін у парушэнне ўласных норм ЕС шырока прымяняюць жорсткія меры барацьбы з мігрантамі, у тым ліку фізічнае ўздзеянне.
Мінск катэгарычна адмаўляе гэтыя абвінавачанні. Беларуская пагранслужба рэгулярна фіксуе факты гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў на тэрыторыю рэспублікі, а таксама выпадкі выяўлення цел бежанцаў, якія пацярпелі ад дзеянняў сумежных краін. Толькі за апошні месяц на мяжы з Польшчай загінулі два мігранты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
Хацелі забраць дзяцей: сям’я ўцякла з Рыгі ў Беларусь з-за рускай мовы