МІНСК, 31 кас – Sputnik. ЗША і іх сатэліты спрабуюць ператварыць усю Еўразію ў арэну геапалітычнага супрацьстаяння, заявіў падчас выступлення на II Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што магістральнай тэндэнцыяй на гады стала фарміраванне шматпалярнага светапарадку.
"Гэта ўсімі прызнаецца. Пераўтварэнні, якія адбываюцца ў свеце, – гэта натуральны, незваротны працэс. Ён звязаны з аб’ектыўнымі зменамі балансу ў свеце. Умацаваннем новых не заходніх цэнтраў эканамічнага росту і ўплыву. Гэтая тэндэнцыя спрыяе дэмакратызацыі міжнародных адносін, у якіх не павінна быць чыёйсьці гегемоніі", - сказаў Лаўроў.
Прынцыповым момантам ён назваў выкананне прынцыпаў Статута ААН ва ўсёй паўнаце, а не выбарачна.
Разам з тым, паводле яго слоў, Захад пагаршае сітуацыю. Больш за тое, ЗША і саюзнікі збіраюцца ўклініцца ў далікатны працэс стабілізацыі абстаноўкі ў Афганістане, знаходзяць падставы для аднаўлення ваеннай прысутнасці ў краінах Цэнтральнай Азіі.
На думку міністра, у выніку такіх дзеянняў ЗША, НАТА і ЕС узраслі "рызыкі фрагментацыі кантынента".
"НАТА ўжо мала той вайны, якую альянс развязаў супраць Расіі рукамі незаконнай улады ў Кіеве. Мала яму і ўсёй прасторы АБСЕ. Цяпер ЗША і іх сатэліты спрабуюць ператварыць у арэну геапалітычнага супрацьстаяння ўсю Еўразію", - дадаў Лаўроў.
Украінскі крызіс
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што, нягледзячы на шматразовыя засцярогі Расіі, НАТА безаглядна пашыралася на ўсход, ствараючы прамыя ваенныя пагрозы РФ непасрэдна на межах.
Паводле яго слоў, такі агрэсіўны курс і справакаваў украінскі крызіс, а "спускавым кручком" стаў арганізаваны Вашынгтонам і еўрапейскімі саюзнікамі дзяржпераварот у Кіеве ў лютым 2014-га. Ён у выніку прывёў да прыходу да ўлады ультранацыяналістаў, якія абвясцілі вайну ўсяму рускаму.
Лаўроў нагадаў, што нядаўна ўкраінскі парламент забараніў кананічную праваслаўную царкву, хаця гэта ідзе ў разрэз з першым артыкулам Статута ААН, які патрабуе паважаць правы чалавека незалежна ад расы, полу, мовы і рэлігіі.
"Але на гэтае найгрубейшае парушэнне Статута русафобскім, расісцкім рэжымам у Кіеве Захад заплюшчвае вочы, працягваючы прасоўваць тупіковую, я б нават сказаў, тупую, формулу міру Зяленскага, які заклікае да капітуляцыі Расіі. А пару тыдняў таму гэты грамадзянін апублікаваў не менш шызафрэнічны "план перамогі". Зразумела, ні формула, ні план, ні фантазіі аб членстве падкантрольнай Кіеву Украіны то ў НАТА, то ў Еўрасаюзе не набліжаюць мір у Еўропе", - дадаў міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"