МІНСК, 31 кас – Sputnik. Цэнтрвыбаркам паведаміў аб тым, што прыняў дакументы аб рэгістрацыі яшчэ адной ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.
"ЦВК Беларусі прыняў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Сяргея Бобрыкава кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні.
Сяргей Бобрыкаў нарадзіўся ў Лепелі 15 красавіка 1962 года. За плячамі ў яго вучоба ў Каломенскім вышэйшым артылерыйскім камандным вучылішчы.
Таксама ён атрымліваў дадатковую вышэйшую ваенную адукацыю ў Ваеннай артылерыйскай акадэміі, а таксама Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ.
Прайшоў усе ступені ад камандзіра ўзвода да начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Мае ў сваім актыве дзяржаўныя ўзнагароды і ордэны. У савецкі час атрымаў званне майстра спорту па трохбор’і. Быў дэпутатам беларускага парламента.
Цяпер Сяргей Бобрыкаў з’яўляецца старшынёй Беларускага саюза афіцэраў.
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. 1 лістапада бягучага года завяршаецца этап падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.
Цяпер вядома, што дакументы ў ЦВК аб рэгістрацыі пададзены ад імя Аляксандра Лукашэнкі (ініцыятыўная група зарэгістравана), Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай і Ганны Канапацкай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"