МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы вырасце ў Беларусі з 1 студзеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка. З 1 студзеня памер базавай стаўкі будзе павялічаны да 270 бел. руб.
Нагадаем, зараз памер гэтай разліковай велічыні складае 253 руб. Мінулы раз стаўку паднімалі ў верасні бягучага года, а да гэтага ў студзені 2024-га.
Памер базавай стаўкі ўплывае на зарплаты бюджэтнікаў, што таксама фарміруецца праз сістэму даплат і каэфіцыентаў.
Акрамя таго, як паведаміла Мінпрацы, галіновыя міністэрствы сацыяльнай сферы плануюць павялічыць з 1 студзеня 2025-га стымулюючыя выплаты асобным катэгорыям работнікаў. Размова ідзе аб педагогах, медыках, работніках сфер культуры і сацабслугоўвання. Папярэдні раз зарплаты педработнікам падымалі ў рэспубліцы з 1 верасня бягучага года.
Раней кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў заяўляў аб планах ведамства паслядоўна павялічваць заработную плату асобным катэгорыям работнікаў. Паводле яго слоў, павышэнне прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, яно будзе адбывацца ў два этапы.
Першы – гэта павелічэнне базавай стаўкі для ўсіх катэгорый бюджэтнікаў, другі – рост надбавак некаторым катэгорыям работнікаў (медыкам, настаўнікам і іншым прадстаўнікам сацсферы). На гэтыя мэты накіруюць больш за 1 млрд. руб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"