МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і Камала Харыс маглі б завяршыць канфлікт ва Украіне, але палітыкі не хочуць гэта рабіць, такое меркаванне выказаў заявіў амерыканец Дэніэл Марціндэйл.
Грамадзянін ЗША знаходзіўся ва Украіне з лютага 2022 года і два гады перадаваў Расіі каардынаты ўкраінскіх вайсковых аб’ектаў. Атрыманая ад яго інфармацыя неаднаразова выкарыстоўвалася для паражэння тэхнікі і асабовага складу УСУ. Усе кантакты з расійскім бокам Марціндэйл падтрымліваў у месенджары Telegram.
На мінулым тыдні сілавікі вывезлі амерыканца з падкантрольнай украінскім уладам тэрыторыі. У суботу Марціндэйл даў прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры медыягрупы "Россия сегодня".
"Ён (Трамп) мог бы. І Камала Харыс магла б. Любы кандыдат мог бы гэта зрабіць, калі б захацеў. Як я ўжо казаў, справа толькі ў тым, каб прымусіць Амерыку, прымусіць амерыканскі ўрад усвядоміць, што вайна не ў іх інтарэсах", - сказаў Марціндэйл агенцтву РІА Навіны.
Амерыканец таксама мяркуе, што ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты ЗША асабіста ў гэтым не зацікаўлены.
Выбары і абяцанні
Асноўны дзень выбараў прэзідэнта ЗША – 5 лістапада. Галоўнымі прэтэндэнтамі на прэзідэнцкае крэсла з’яўляюцца рэспубліканец Дональд Трамп і прадстаўніца дэмакратычнай партыі Камала Харыс.
Падчас перадвыбарнай кампаніі Трамп неаднаразова заяўляў аб намерах урэгуляваць украінскі канфлікт, прычым яшчэ да сваёй інаўгурацыі, і нават "за суткі".
Аднак падобныя заявы экс-кіраўнік Белага дома рабіў і да афіцыйнага вылучэння сваёй кандыдатуры на выбарах.
Так, у сакавіку 2023 года Трамп заявіў, што вырашыць канфлікт ва Украіне "не складзе намагянняў" за 24 гадзіны. Праз два месяцы ў інтэрв’ю брытанскаму палітыку і тэлевядучаму Найджэлу Фаражу, ён сказаў, што вярнуўшыся ў Белы дом, змог бы "з лёгкасцю" на працягу сутак завяршыць канфлікт ва Украіне. Палітык адзначыў, што добра ведае Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, і падкрэсліў, што "на 100%" упэўнен у сваім поспеху.
Як заявілі з гэтай нагоды ў Крамлі, здагадкі аб тым, што новы кіраўнік Белага дома ў сваёй інаўгурацыйнай прамове заявіць аб спыненні падтрымкі Украіны і закліча бакі сесці за стол перагавораў, адносяцца да галіны фантастыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"