Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

ЦВК: прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта павінны падаць дэкларацыю за 2023 год

Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, Цэнтрвыбаркам будзе прымаць з 7 да 21 снежня.
Sputnik
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду павінны будуць падаць дэкларацыю аб даходах, гэта адно з патрабаванняў пры падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам, паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
Старшыня ЦВК Беларусі сёння зрабіў даклад на нарадзе ў прэзідэнта, дзе абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі.
"Закон прад’яўляе патрабаванне, што неабходна падаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Дэкларацыя будзе падавацца за 2023 год. Гэта таксама прынцыпова", - цытуе Карпенку БелТА.
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам падача дэкларацыі аб даходах тых, хто заявіў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкай гонцы, з’яўляецца абавязковым патрабаваннем, нараўне з вызначанай заканадаўствам колькасцю подпісаў у падпісных лістах (не менш за 100 тысяч).
Дэкларацыю аб даходах прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду падаюць заўсёды, але на гэты раз ёсць нюанс.
Карпенка растлумачыў, што паколькі чарговыя прэзідэнцкія выбары прызначаны на пачатак 2025 года, а менавіта на 26 студзеня. Дэкларацыі аб даходах за папярэдні, 2024 год, яшчэ не будуць гатовы і падатковыя органы не змогуць іх праверыць і пацвердзіць дакладнасць інфармацыі аб даходах.
"Таму ЦВК прыняла рашэнне, што дэкларацыя будзе падавацца за 2023 год", - сказаў Карпенка.
Згодна з Каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата, у ліку якіх дэкларацыя аб даходах за 2023 год, трэба будзе падаць у ЦВК з 7 па 21 снежня 2024 года ўключна.
ЦВК завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта – іх сем, уключаючы ініцыятыўную групу дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Пуцін пажадаў Беларусі паспяховага правядзення прэзідэнцкіх выбараў