Рашэнне аб будаўніцтве "ЦУМ МІНСК" прымалася на ўзроўні Савета Міністраў СССР, зацвердзілі яго ў 1958 годзе, тады ж пачалі закладваць падмурак. Пад забудову быў выбраны ўчастак у месцы, дзе некалі была ўскраіна Мінска, Камароўскае балота. З-за структуры грунту будаўнікам прыйшлося няпроста.
Будавалі будынак шэсць гадоў, завяршыліся работы ў 1964 годзе. 20 кастрычніка пачалі прымаць на працу ў новы гандлёвы аб’ект, а ўжо 5 лістапада будаўнікі ўручылі сімвалічны залаты ключ першаму дырэктару "ЦУМ МІНСК" Івану Каленнікаву і крама адчыніла дзверы для пакупнікоў.
Працаваў універмаг з 11 раніцы да 7 вечара, а па чацвяргах быў выхадны. Тут можна было не толькі купіць самыя розныя тавары, ад галантарэі да трыкатажу і абутку, але і падагнаць набытую вопратку, а таксама заказаць бясплатную дастаўку буйнагабарытных пакупак (халадзільнікаў, пральных машын, пыласосаў) дамоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"