Відэа

7 лістапада 1941 года: з парада на Краснай плошчы – на фронт (гісторыя ў відэа)

Ваенны парад у гонар 24-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года. Адразу пасля ўрачыстага шэсця эшалоны з байцамі Чырвонай арміі адпраўляліся на фронт. Рэдкія архіўныя кадры глядзіце на Sputnik.
Sputnik
Урачысты марш адкрылі курсанты артылерыйскага вучылішча, затым па брусчатцы каля сцен Крамля прайшлі конныя падраздзяленні, танкавыя і пяхотныя часці, многія з якіх адразу пасля парада адправіліся на перадавую – у той час баі ішлі прыкладна за 70-100 кіламетраў ад сталіцы СССР.
Перад парадам былі прыняты беспрэцэдэнтныя меры па забеспячэнні бяспекі кіраўніцтва краіны – ва ўсіх салдат, якія прымалі ўдзел у маршы па Краснай плошчы, былі канфіскаваны патроны, у танкістаў і артылерыстаў – усе снарады.
Неба над Масквой ахоўвалі лётчыкі знішчальнага корпуса і байцы зенітных батарэй. Ніводны нямецкі самалёт падчас парада не прарваў супрацьпаветраную абарону сталіцы СССР.
Парад доўжыўся ўсяго 25 хвілін, але каштоўнасць яго па сіле ўздзеяння на зыход вайны і ўзняцці баявога духу прыраўноўваецца да найважнейшай ваеннай аперацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"