Відэа

Пуцін на пленарнай сесіі клуба "Валдай" – поўная версія

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў на пленарнай сесіі міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай". Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Анансаваў сённяшняе выступленне Пуціна прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Будзе выступленне прэзідэнта, традыцыйна да яго праяўляецца павышаная цікавасць", - сказаў Пяскоў.
XXI штогадовае пасяджэнне міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" пачалося 4 лістапада ў Сочы. Тэма пасяджэння – "Трывалы свет – на якой аснове? Усеагульная бяспека і роўныя магчымасці для развіцця ў XXI стагоддзі".
Мерапрыемствы ў межах дыскусійнага клуба аб’ядналі 140 удзельнікаў і 50 краін свету. Удзельнікі клуба з 4 па 7 лістапада абмеркавалі асноўныя глабальныя тэмы: ад экалогіі і няроўнасці да штучнага інтэлекту і спосабаў вырашэння канфліктаў.
Міжнародны дыскусійны клуб "Валдай" – аб’яднанне вядучых замежных і расійскіх экспертаў у галіне паліталогіі, эканомікі, гісторыі і міжнародных адносін. Клуб быў створаны ў верасні 2004 года па ініцыятыве агенцтва РІА Навіны, Савета па знешняй і абароннай палітыцы, газеты Moscow Times, часопісаў "Россия в глобальной политике" і Russia Profile.
"Валдай" з’яўляецца адной з вядучых сусветных пляцовак для ўзаемадзеяння расійскай і міжнароднай інтэлектуальнай і палітычнай эліты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"