Sputnik атрымаў падзяку ад Выканкама СНД

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь у бягучым годзе адсвяткавала дзесяцігадовы юбілей работы ў рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Sputnik атрымала падзяку ад Выканкама Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Выканаўчы камітэт Садружнасці адзначыў асабісты ўклад супрацоўнікаў рэдакцыі ў захаванне і развіццё рускай мовы ў краінах блізкага замежжа.
Грамата Выканкама СНД
Граматы, якія былі ўручаны кіраўніку Sputnik Беларусь Андрэю Качуры, пацвярджаюць значны ўклад супрацоўнікаў у інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў, якія праходзілі ў рамках Года рускай мовы.
"…за актыўную працу і вялікі асабісты ўклад у інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў у рамках Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін і ў сувязі з 10-годдзем ІА "Sputnik", - адзначана ў граматах.
Падзяка генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева
Падзяку супрацоўнікам інфармацыйнага агенцтва выказаў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Узнагароды былі ўручаны ў Маскве ў чацвер, 7 кастрычніка.
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь адзначае дзесяцігадовы юбілей сваёй работы ў рэспубліцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў павіншаваў Sputnik Беларусь з дзесяцігоддзем