Самалёт Embraer 195 набыў эксклюзіўную ліўрэю – фюзеляж самалёта ўпрыгожвае стылізаваны беларускі арнамент і выява зубра, які знаёмы прыхільнікам хакея. На хвасце паветранага судна знаходзіцца фірменны лагатып авіякампаніі – белы васілёк на светла-блакітным фоне.
Падобны сумесны праект стаў першым у гісторыі беларускага спорту. Гендырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец звярнуў увагу на тое, што авіякампанія супрацоўнічае з ХК "Дынама" каля дзесяці гадоў, ідэя афарбаваць самалёт у колеры "зуброў" з’явілася тры гады таму.
"Нас аб’ядноўвае шмат, у прыватнасці, любоў да краіны і яе традыцый. Гэта прасочваецца ў нашых сімвалах – васільку "Белавія" і зубры "Дынама". Без стойкасці, імкнення да перамогі і каманднага духу не абысціся як у спорце, так і ў авіяцыі", - удакладніў Чаргінец.
Першы рэйс стылізаваны авіялайнер выканаў у міжнародны аэрапорт "Шарамеццева". Яго пасажырамі сталі хакеісты "Дынама", якія паляцелі на матч супраць "Віцязя".
А авіяпарку "Белавія" ўжо ёсць два стылізаваныя самалёты, ліўрэя аднаго з іх прысвечана камп’ютарнай гульні пра танкі, ліўрэя другога размалявана ў гонар палёту ў космас беларускі Марыны Васілеўскай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"