МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны мінулай ноччу знішчылі 34 беспілотныя лятальныя апараты УСУ над абласцямі Расіі, паведамілі ў Мінабароны.
"На працягу мінулай ночы спынены спробы кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычныя атакі c выкарыстаннем БПЛА самалётнага тыпу па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Дзяжурнымі сродкамі СПА знішчаны 34 украінскіх БПЛА", - сказана ў паведамленні Мінабароны.
Паводле інфармацыі ведамства, расійскім вайскоўцам удалося знішчыць 20 беспілотнікаў над Курскай вобласцю, 11 – над Бранскай вобласцю, яшчэ па адным дроне было знішчана над тэрыторыямі Рэспублікі Крым, Белгародскай і Калужскай абласцей.
Атакі УСУ на прыгранічныя і цэнтральныя раёны Расіі здараюцца практычна штодня. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя РСЗА, ракеты артылерыя і беспілотнікі – у прыватнасці, самалётнага тыпу, якія могуць пераадольваць вялізныя адлегласці.
Таксама для нападзення ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць узбраенні, якія пастаўляюцца Захадам, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Расіі аб тым, што падобныя крокі не спрыяюць вырашэнню канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"