МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Грузінская Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла выніковы пратакол парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў краіне ў кастрычніку.
Згодна з пратаколам перамогу атрымала кіруючая партыя "Грузінская мара", якая выступае за захаванне адносін з Расіяй і супраць антырасійскіх санкцый.
"Грузінская мара" набрала 53,93% галасоў, атрымаўшы 89 мандатаў у парламенце", - заявілі падчас абвяшчэння пратакола ў рамках пасяджэння ЦВК.
Усяго грузінскі парламент уключае ў сябе 150 дэпутацкіх месцаў. Згодна з законам, парламент павінен сабрацца на працягу дзесяці дзён з дня публікацыі выніковага пратакола.
Склікае парламент прэзідэнт краіны, але ў выпадку, калі ён адмаўляецца гэта зрабіць, заканадаўчы орган збіраецца самастойна. Таксама ў студзені наступнага года парламент і іншыя дэлегаты выберуць новага грузінскага лідара.
Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама трансліруецца ў прамым эфіры грузінскіх тэлеканалаў. Яно праходзіць на фоне пратэстаў у краіне. Прадстаўнікі апазіцыйнага руху не прызнаюць вынікі выбараў і пратэстуюць каля будынку ЦВК.
У прыватнасці, пасяджанне было часова прыпынена з-за інцыдэнту, падчас якога адзін з апазіцыйных членаў камісіі абліў старшыню ЦВК Георгія Каландарышвілі фарбай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"