МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Смаленская вобласць зацікаўлена перш за ўсё ў супрацоўніцтве ў сферы прамысловасці, заявіў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Губернатар растлумачыў, што на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы размова ішла, у тым ліку, аб інвестпраекце МАЗа ў Смаленскай вобласці – вытворчасці перонных аўтобусаў. Другая тэма – стварэнне сэрвіснага цэнтра для беларускай тэхнікі ў гэтым рэгіёне. На парадку дня таксама праект па аднаўленні трамваяў. Абмяркоўваўся і сумесны праект з "Бабруйскаграмашам".
"Гэта таксама значна, важна, нашы аграрыі выкарыстоўваюць больш за 70% тэхнікі беларускай вытворчасці", - цытуе Анохіна БелТА.
Раней у гэтым годзе было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве МАЗа са Смаленскай вобласцю. Подпісы паставілі губернатар Васіль Анохін і гендырэктар прадпрыемства Валерый Іванковіч. Прадугледжвалася, што сумеснае прадпрыемства з’явіцца ў расійскім рэгіёне ў тым раёне, дзе існуюць падатковыя льготы. Бакі абмяркоўвалі магчымасць падпісання спецінвесткантракта.
У ходзе цяперашняй сустрэчы з Васілём Анохіным прэзідэнт Беларусі закрануў не толькі тэму прамысловай кааперацыі, але і свабоднага перамяшчэння грамадзян.
"Калі мне кажуць, што недзе там на мяжы ў цябе са Смаленскай вобласцю хтосьці кагосьці правярае, затрымлівае, – мне дрэнна становіцца. Ну, што мы правяраем адзін аднаго? Ды калі трэба камусьці абысці нашыя пасты, яны тысячу разоў аб’едуць. Яны ведаюць гэтыя ўсе сцежкі", - адзначыў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"