Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Анохін: вырашаецца пытанне прамых цягнікоў са Смаленска ў Віцебск і Оршу

Смаленскі губернатар запэўніў, што зацікаўлены менавіта ў прамых чыгуначных зносінах абласнога цэнтра з бліжэйшымі буйнымі гарадамі Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Запатрабаванасць пасажырскіх зносін Смаленска з Беларуссю расце, заявіў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik Беларусь.
Губернатар нагадаў, што з нядаўняга часу са Смаленска ў Віцебскую вобласць былі запушчаны пасажырскія цягнікі мясцовых зносін. Пакуль што яны не ходзяць да Віцебска і Оршы, а дазваляюць дабрацца туды з перасадкамі з невялікіх беларускіх населеных пунктаў каля мяжы з РФ.
"…Мы ў Барыса Вячаслававіча Грызлова (пасла Расіі ў Беларусі - Sputnik) абмяркоўвалі гэтыя пытанні… Мы ўчора прагаварылі, каб усё ж вырашыць гэтае пытанне, і яны (цягнікі - Sputnik) былі б ужо без перасадак, хадзілі напрасткі. Мне здаецца, у гэтым мы зацікаўлены, таму што бачым, што колькасць пасажыраў павялічваецца, запатрабаванасць вялікая, і ў гэтым бачым плюс", - сказаў Анохін.
Губернатар таксама адзначыў, што многія расійскія турысты, якія прыязджаюць у Смаленск, хочуць наведаць яшчэ і Беларусь, у прыватнасці Мінск, Віцебск і Полацк.
Ён нагадаў, што дадатковая магчымасць для турыстаў хутка дабірацца ў расійскі абласны цэнтр з Мінска і Оршы з’явілася з 1 лістапада гэтага года – з гэтага дня была павялічана колькасць хуткасных цягнікоў "Ласточка", якія курсіруюць паміж Масквой і Мінскам, у тым ліку праз Смаленск.
Анохін растлумачыў, што дадатковы поезд "Ласточка" ўдалося запусціць дзякуючы падтрымцы пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава і кіраўніка РЧ Алега Белазёрава.
Раней паведамлялася, што летам гэтага года рэйкавыя аўтобусы (невялікія прыгарадныя цягнікі) пачалі хадзіць са Смаленска да беларускіх Заольшы і Асінаўкі. Ад Заольшы можна даехаць на беларускім цягніку да Віцебска, а ад Асінаўкі – да Оршы.
Да 2013 года былі прамыя мясцовыя пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам і Віцебскам, роўна як і з Оршай.
Поўная версія інтэрв’ю з губернатарам Смаленскай вобласці будзе апублікавана на сайце Sputnik Беларусь у бліжэйшы час.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
"Саюзныя туры" плануюць запусціць у красавіку