МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы можа пры неабходнасці інфармаваць ваенна-палітычнае кіраўніцтва іншых краін аб гатоўнасці выкарыстаць ядзерную зброю, гаворыцца ва ўказе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб дзяржпалітыцы ў галіне ядзернага стрымлівання.
Указ афіцыйна апублікаваны і набыў моц з 19 лістапада. У дакуменце пералічаны ўмовы, якія вызначаюць магчымасць выкарыстання Расіяй ядзернай зброі.
"...Агрэсія супраць Расійскай Федэрацыі і (або) Рэспублікі Беларусь як удзельнікаў Саюзнай дзяржавы з ужываннем звычайнай зброі, якая стварае пагрозу іх суверэнітэту і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці", - апісана адна з умоў.
Раней паведамлялася, што 25 мая 2023 года, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу (на той момант міністр абароны РФ) падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.
Як заявіў пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, першыя ядзерныя зарады былі дастаўлены ў рэспубліку з РФ летам таго ж года. Пры гэтым беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Размова ідзе аб выкарыстанні тактычных ядзерных зарадаў з дапамогай комплексаў "Искандер" і самалётаў Су-25.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"