МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка звярнуў увагу, што жыццё патрыярха Кірыла з’яўляецца яскравым прыкладам таго, як чалавек беззапаветна служыць ідэалам дабра і міласэрнасці. Менавіта гэтая праца на карысць царквы і грамадства, сказаў прэзідэнт, дорыць людзям спакой і ўпэўненасць.
Кіраўнік дзяржавы асобна адзначыў уклад патрыярха ў развіццё міжнацыянальнага дыялогу і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.
"Праз пастырскае слова з заклікам да захавання хрысціянскіх каштоўнасцей і культурнай спадчыны ўзбагачаюцца нашы духоўныя асновы. Асабліва каштоўны ўклад, які вы ўносіце ў развіццё міжнацыянальнага дыялогу, ва ўмацаванне беларуска-расійскай дружбы", - сказана ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў патрыярху Кірылу здароўя душэўнага і цялеснага міру, а таксама дапамогі Божай ва ўсіх яго справах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"