МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян, каментуючы зварот расійскага лідара Уладзіміра Пуціна да Узброеных сіл і грамадзян краіны, адзначыла, што трэба пачакаць, "хто першы дасць заднюю".
Прэзідэнт РФ выступіў са зваротам пасля таго, як УСУ выкарысталі супраць расійскіх тэрыторый заходнія дальнабойныя ракеты. Ён паведаміў аб выпрабаваннях найноўшай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник" – балістычнай ракеты ў няядзерным гіпергукавым выкананні, якой быў нанесены ўдар па прамкомплексе ў Днепрапятроўску.
"Два гады мяне пытаюцца, калі і чым гэта скончыцца. Два гады я адказваю: калі – не ведаю, але скончыцца ракетным ультыматумам", - напісала Сіманьян у сваім Telegram-канале.
Яна таксама апублікавала адну з заяў Пуціна – пра тое, што Расія мае права ўжываць зброю супраць ваенных аб’ектаў тых краін, якія дазволілі выкарыстоўваць сваю зброю супраць РФ.
"А далей – хто першы дасць заднюю. І калі вы хоць раз бачылі Начальніка, то такога пытання не ўзнікае", - дадала Сіманьян.
Дальнабойная зброя Захаду
Раней выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі дальнабойнымі ракетамі – у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб ракетах ATACMS.
Выданне са спасылкай на афіцыйных асоб удакладніла, што гэты крок цяперашняга гаспадара Белага дома (да заканчэння яго паўнамоцтваў засталося два месяцы) звязаны з тым, што ў Курскай вобласці нібыта знаходзяцца вайскоўцы з КНДР. Падкрэсліваецца, што гэта і "выклікала неабходнасць узмацнення абароны ўкраінскіх вайскоўцаў".
У кастрычніку прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым не ў стане самастойна наносіць высокадакладныя ўдары ўглыб Расіі, і тэхнічную магчымасць для гэтага маюць толькі ваенныя НАТА.
Для гэтага патрэбны даныя еўрапейскіх ці амерыканскіх спадарожнікаў, акрамя таго, палётныя заданні ў гэтыя сістэмы могуць уносіць толькі ваенныя НАТАўскіх краін. Такім чынам, дазвол на такія атакі НАТА будзе выдаваць не Украіне, а сабе.
Калі такое рашэнне будзе прынята, падкрэсліў расійскі лідар, гэта істотна зменіць сутнасць і прыроду канфлікту.
"А калі гэта так, мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні, зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць ствараць", - заявіў прэзідэнт РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"