МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Кантынентальная хакейная ліга прыняла рашэнне запусціць яшчэ адзін чэмпіянат па хакеі – у фармаце 3х3, турнір стартуе 19 снежня, гаворыцца ў прэс-рэлізе лігі.
Адзначаецца, што ў першым сезоне новага чэмпіянату прымуць удзел восем каманд, яны будуць падзелены на два дывізіёны.
Так, у першым дывізіёне згуляюць "Авангард" з Омска, "Барыс" з Астаны, уфімскі "Салават Юлаев" і "Металлург" з Магнітагорска. У другім – мінскае "Дынама", новасібірская "Сибирь", чалябінскі "Трактор" і "Ак Барс" з Казані.
Рэгулярка чэмпіянату працягнецца да чэрвеня 2025 года, усяго мяркуецца правесці 312 паядынкаў, па выніках якіх тры лепшыя каманды з кожнага дывізіёна выйдуць у суперфінал.
Суперфінал будзе складацца з групавога этапу і плэй-оф. Групавы этап пройдзе ў аднакругавым фармаце, пасля чаго чатыры лепшыя каманды выйдуць у плэй-оф. Фінальны паядынак першага сезона запланаваны на 13 ліпеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"