Які сёння дзень: 24 лістапада 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 37 дзён.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 24 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 лістапада

У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 24 лістапада

1826 год: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
1902 год: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
1905 год: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
1913 год: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі філосаф Бенедыкт Спіноза, рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, французскі мастак Анры Тулуз-Латрэк і амерыканскі педагог, пісьменнік Дэйл Карнэгі.

24 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць".
Да гэтага часу, як правіла, ужо ўсталёўваўся санны шлях. Увечары ў гэты дзень дзяўчыны варажылі на нарачонага. Для гэтага бралі часнок і лічылі ў ім зубчыкі. Калі іх была цотная колькасць, вяселле будзе ў бліжэйшы год.
Калі 24 лістапада сонечна, чакаецца пахаладанне. Калі было цёпла, то і зіма будзе цёплая.