МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Інфляцыя ў Расіі, Беларусі і Казахстане перавышае прыняты ў ЕАЭС узровень, вынікае з маніторынгу Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У артыкуле 63 дагавора аб ЕАЭС гаворыцца, што ўзровень інфляцыі ў гадавым выражэнні павінен быць не больш за 5%, чым у краіне-ўдзельніцы з найбольш павольным ростам цэн. З лета мінулага года самая нізкая інфляцыя ў Саюзе адзначаецца ў Арменіі.
З чэрвеня 2023 года там некалькі разоў фіксавалася дэфляцыя, гэта значыць цэны ў сярэднім не раслі, а падалі. Па выніках кастрычніка гэтага года тэмп інфляцыі ў Арменіі – 0,6%. Пры гэтым у Кыргызстане – 4,8%, у Беларусі – 5,9%, у Казахстане і Расіі – па 8,5%. Гэта значыць, пакуль што патрабаванне артыкула 63 выканаў толькі Кыргызстан.
У той жа час па выніках чэрвеня ў Арменіі самы высокі ўзровень доўгу органаў дзяржкіравання – 46,8% ад ВУП. Артыкул 63 кажа, што максімум – гэта 50%. Для параўнання: у Кыргызстане – 43%, у Казахстане – 22,7%, у Расіі – 13,2%. Звестак па Беларусі ў маніторынгу няма з 2022 года.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі ў кастрычніку гадавая інфляцыя склала 5,9%. Больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання – 7,2%. Па планах улад агульны індэкс спажывецкіх цэн па выніках года не павінен перавысіць 6%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"