Казань і Мінск сталі гарадамі-пабрацімамі

Мэры сталіцы Беларусі і адміністрацыйнага цэнтра Татарстана падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах.
Sputnik
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Урачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб пабрацімстве Казані і Мінска адбылася ў ратушы ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Подпісы ў дакуменце паставілі мэры Мінска і Казані – Уладзімір Кухараў і Ільсур Метшын. Такім чынам у сталіцы Беларусі ўжо амаль сорак пабрацімаў.
Дэлегацыя Казані на чале з Ільсурам Метшыным знаходзіцца ў Мінску з 4 снежня. Госці ўжо наведалі Нацыянальнай дзіцячы тэхнапарк, МАЗ, навучальны цэнтр МНС.
Метшын перад падпісаннем пагаднення заявіў, што Мінск – гэта прыклад паспяховага вядзення гарадской гаспадаркі, што заслугоўвае павагі і вывучэння.
Ён зрабіў акцэнт на тым, што Расія, а ў прыватнасці і Казань, звязвае сваю будучыню з Беларуссю і Мінскам.
У сваю чаргу кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што ўжо ёсць добрая база для супрацоўніцтва, і яна пашыраецца.
"Я думаю, што сумесна мы можам адпрацаваць яшчэ больш перспектыўных напрамкаў. Яны ахопліваюць усе сферы дзейнасці нашых гарадоў", - сказаў ён.
Па словах Кухарава, гэта і прамысловасць, і гандаль, і сацыяльная сфера, і праца з моладдзю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Мінск і Сочы сталі гарадамі-пабрацімамі