МІНСК, 5 сне – Sputnik. Рэінкарнацыя халоднай вайны сёння ў свеце можа перайсці ў гарачую фазу, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ, якое праходзіць у чацвер на Мальце.
Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты Амерыкі і іх саюзнікі адправілі на сметнік усе дамоўленасці, якія былі заключаныя ў галіне кантролю над узбраеннямі ў 80-х гадах дваццатага стагоддзя. У прыватнасці, удакладніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі, гэта Дагавор па супрацьракетнай абароне, Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, Дагавор па адкрытым небе.
"Пытаецца: для чаго? Адказ для нас відавочны – дзеля імкнення вярнуць НАТА на палітычную авансцэну", - сказаў Лаўроў.
Як растлумачыў міністр, Вашынгтону пасля "афганскай ганьбы" патрэбен быў новы аб'яднальны вораг.
"У выніку – рэінкарнацыя халоднай вайны, толькі цяпер са значна большай рызыкай яе пераходу ў гарачую стадыю", - канстатаваў ён.
Дыпламат таксама заявіў, што сёння з’яўляецца ідэалам бяспекі для тых, хто аб’явіў сябе "прыфрантавымі" краінамі ў барацьбе з пагрозай, якая нібыта зыходзіць ад Расіі. Гэта "абматаныя калючым дротам межы, супрацьтанкавыя равы, таптанне ў чарзе за права прыняць на сваёй тэрыторыі замежныя войскі, пераважна амерыканскія", сказаў кіраўнік МЗС РФ.
АБСЕ на абочыне палітычных працэсаў
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што ў існуючых умовах глыбокіх змяненняў у расстаноўцы сіл у свеце, АБСЕ магла б стаць адным з пунктаў збору інтарэсаў усіх членаў еўрапрасторы, аднак члены НАТА і ЕС сваімі дзеяннямі адкінулі арганізацыю на абочыну палітычных працэсаў.
"У рэальнай палітыцы ў рамках АБСЕ не застаецца месца ні супрацоўніцтву, ні бяспецы", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.
Адзначыўшы, што гэтая структура існуе, пакуль існуе кансэнсус і ў кожнай краіны ёсць гарантыі таго, што яе інтарэсы будуць улічаныя, ён указаў, што цяпер у АБСЕ няма кансэнсусу і гарантый.
"Дзядзя Сэм"
Кіраўнік МЗС Расіі таксама звярнуў увагу на тое, што адміністрацыя амерыканскага лідара Джо Байдэна рухае інфраструктуру НАТА ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён – там ствараюцца ваенныя блокі, "прычым з ядзернай начынкай". Адбываецца нарошчванне сіл з удзелам альянсу ў Паўднёва-Кітайскім моры, Тайваньскім праліве, вакол Карэйскага паўвострава, дадаў міністр і падкрэсліў, што гэта спроба дэстабілізаваць усю Еўразію.
"Нельга дапусціць паўтарэння ў АЦР трагедыі многіх краін у самых розных рэгіёнах, – ад Афганістана да Гаіці: калі "дзядзя Сэм" прыходзіў, наломваў дроў, а потым глядзеў, што адбываецца, прымушаючы іншых прыбіраць за сабой", - сказаў на заканчэнне Лаўроў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"