МІНСК, 5 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект дагавора з Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адпаведны ўказ быў падпісаны ў сераду, 4 снежня. Дакумент з’яўляецца асновай для правядзення будучых перагавораў для зацвярджэння дагавора. Паўнамоцтвы на іх вядзенне дадзены МЗС.
Раней паведамлялася, што ў палажэннях дагавора аб гарантыях бяспекі будзе закладзены прынцып выкарыстання ядзернага і звычайных узбраенняў, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і Расіі.
Як заяўляў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, гэты дакумент, а таксама новая канцэпцыя бяспекі СД будуць вынесены на зацвярджэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, якое адбудзецца 6 снежня бягучага года ў Мінску.
У канцы лістапада міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заяўляў, што Мінск гатоў да падпісання дагавора аб гарантыях бяспекі паміж рэспублікай і РФ. Паводле яго слоў, з беларускага боку ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры завершаны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"