МІНСК, 5 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распарадзіўся прыняць прапанову МЗС РФ і падпісаць дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.
"Прыняць прапанову МЗС Расіі, узгодненую з зацікаўленымі федэральнымі дзяржаўнымі органамі, аб падпісанні Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў распараджэнні.
Таксама там сказана, што дагавор мэтазгодна падпісаць на вышэйшым узроўні.
6 снежня Уладзімір Пуцін прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Будзе і асобная сустрэча Пуціна з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Як паведаміў напярэдадні намеснік кіраўніка беларускага МЗС Ігар Назарук, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць праекты дакументаў па бяспецы з шырокім спектрам гарантый. Сярод іх будзе і саюзная канцэпцыя бяспекі.
У цэлым жа на парадку дня будзе каля дзесятка пытанняў. Гэта і стварэнне медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы, і адмена роўмінгу, пытанні прызнання і выканання судовых выканаўчых лістоў і іншае.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"